Беларуская Служба

Вялікабрытанія пакарала расейскую тэлевізію

27.07.2019 15:33
Звязаная з Крамлём тэлевізія RT – раней вядомая як «Russia Today» – атрымала рэкорднае пакаранне ад брытанскага рэгулятара медыярынку (OFCOM).
Здымае мае ілюстрацыйны характарImage by Colin Behrens from Pixabay/CC0

Памер штрафу за парушэнне правілаў аб'ектыўнасці склаў 200 000 фунтаў стэрлінгаў. «Прычынай стала сурʼёзнае парушэнне прынцыпаў бесстароннасці, якія бароняць давер людзей да інфармацыйных службаў і праграм», – гаворыцца ў заяве ведамства.

У мінулым годзе рэгулятар выявіў сем парушэнняў правіла абʼектыўнасці на працягу пяці тыдняў. У асноўным парушэнні тычыліся такіх тэмаў, як канфлікт у Сірыі ды атручванне ў Солсбэры.

У сваю чаргу прадстаўнікі тэлевізіі RT назвалі пакаранне «неадэкватным і непрапарцыйным». Яны сцвярджаюць, што ў мінулым іншыя вяшчальнікі, у чыіх праграмах OFCOM знайшла мову нянавісць, не караліся так рэзка.

ПР/юл